ТЭСТ 7. Адасобленыя члены сказа

Тэст 2014
Варыянт 1. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1)    Калі малодшы брацік клаўся спаць, Арцём для яго быў замест казачніка.
2)    Не выбіраючы ні сцежак, ні дарог ідзе па лесе лістапад.
3)    Радаваўся ў першы дзень жніва старшыня: пакалыхваючыся выходзілі адзін за адным з машыннага двара новенькія камбайны.
4)    Францыск Скарына яшчэ ў Кракаве адным з тагачасных цэнтраў кнігадрукавання загарэўся ідэяй паставіць геніяльнае вынаходніцтва Гутэнберга на службу свайму народу.
5)    У комін людзьмі пакінутага дома так моцна свішча вецер, нібы гаспадароў заве.
Варыянт 2. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1)    Прыйшоўшы да нас яшчэ зусім нядаўна новым зноў год адыходзіць старым.
2)    Некалі праца хатніка загадчыка хаты-чытальні лічылася адной з найбольш цікавых.
3)    На сваім агародзе я сам працую замест агранома.
4)     Маланка раскалола ліпу амаль папалам, падаючы глуха стагнала няшчаснае дрэва.
5)    Немагчыма адвесці вачэй ад расшытай аранжавымі ягадамі шыпшыны.
Варыянт 3. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1)    Падмогі не чакаючы адвеку сама сябе абараняе ісціна.
2)    Я маю двух цудоўных братоў, а лепшая сяброўка заўсёды мне была і будзе замест сястры.
3)    Цвітуць пралескі на прыгрэвах, палюбаваўшыся не станем ірваць мы іх.
4)    Спрадвеку шануе мой народ здабыты ў працы плённай хлеб.
5)    Лось горды лясны асілак раз у год скідае свае магутныя рогі.
Варыянт 4. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1)    Пятро заўзяты рыбак і нястомны падарожнік падказваў маладому мастаку прыгожыя мясціны для пейзажаў.
2)    Адкрылася мне ісціна бясспрэчная: гуляючы розуму не прыдбаеш.
3)    Слухаючы песні параходаў у святле мелодыі чароўнай думаю: ці чаромха пахне мёдам, ці гаючы мёд прапах чаромхай?
4)    Перазвоньваюцца між сабой, падаюць адна другой ціхі голас з нябыту спаленыя ў Хатыні хаты.
5)    У двары гулялі хлопчыкі, самы высокі з іх быў замест камандзіра.
Варыянт 5. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1)    Праводзіліся некалі ў нашай школе дні самакіравання, калі старшакласнікі былі замест настаўнікаў.
2)    Шпакі крылатыя госці сядзелі на самай верхавіне ліпы, што якраз на ўзроўні майго балкона, і чысцілі пёркі.
3)    Народ заўсёды асуджаў несумленнасць, няпраўду, адсюль і прыказка: круцячы свет пройдзеш, але назад не вернешся.
4)    На святочным стале ляжыць упершыню спечаны мною пірог.
5)    Прытуліўшыся адна да адной стаяць чаромхі ля ракі.
Варыянт 6. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1)    З Мірскім замкам нашым неацэнным скарбам звязана шмат слаўных старонак гісторыі.
2)    Падымаючы ігліцу растуць на радасць грыбнікам духмяныя баравікі.
3)    Люблю запрашаць у госці, запрасіўшы люблю сустракаць.
4)    Цудоўна вытканы яшчэ ў маладосці дыван быў Васіліне асабліва дарагі.
5)    У час прабежкі мне гадзіннік быў замест секундамера.
Варыянт 7. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1)    Важнае месца ў творчай спадчыне Яна Баршчэўскага належыць заснаваным на народных легендах баладам.
2)    Перапраўляючыся цераз Буг пачыналі сваё падарожжа па Беларусі сотні вядомых людзей  людзей, таму Брэст нярэдка называюць “заходнімі варотамі” краіны.
3)    Азёры багацце і краса майго краю вякамі глядзяць з захапленнем на сонцы і зоры.
4)    Барвовыя хустачкі верасень вытча, расшчодрыўшыся ўскіне на плечы бяроз.
5)    Ужо другі матч вельмі паспяхова стаіць Віктар на варотах замест варатара.
Варыянт 8. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1)    Адлятаюць птушкі, зарастае туманам прастор, падаючы жоўтыя лісточкі ўсыпаюць золатам дол.
2)    Вялікая драўляная лыжка служыла бабулі замест палоніка.
3)    Звязаныя са славутым родам Гальшанскіх падзеі пакладзены ў аснову адной з сюжэтных ліній вядомага рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”
4)    Ласкава запрашаючы за стол у чарадзе каладных зыркіх свечак вітае зноў нас навагодні вечар.
5)    Бурштын сапраўднае багацце зямлі яшчэ называюць “сонечным каменем”.
Варыянт 9. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1)    Даючы веды кніга вучыць дзяцей яшчэ і разумець жыццё.
2)    Каня ў полі правяраюць, запрагаючы хваліць яго рана.
3)    Раман не хваляваўся, бо не ўпершыню яму на сцэне быць замест канферансье.
4)    Змешчаныя н гербе Кобрыншчыны Божая Маці з маленькім Хрыстом на руках і Святая Ганна ахоўваюць край многія стагоддзі.
5)    Ваду адну з чатырох асноўных стыхій мы асабліва павінны берагчы.
Варыянт 10. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:
1)    На шчодра залітай залаціста-сонечным святлом паляне паспелі духмяныя суніцы.
2)    Крыжык з ланцужком першы падарунак хроснага мне асабліва дарагі.
3)    Цягнучы за сабой бясконую нітачку песні падымаецца ў неба і трымціць жаваранак.
4)    У нашай вёсцы людзі калодзжаў амаль не капалі, у нас крыніца была замест іх.

5)    Пад вечар сяброўкі-аднакурсніцы сабраліся ў Ганніным пакоі, вяжучы адна з іх расказвала пра паездку ў Будапешт.

Комментариев нет:

Отправить комментарий