суббота, 19 декабря 2015 г.

Вітаем цябе, шаноўны дружа!

 Наш блог створаны для вучняў, якія імкнуцца глыбей ведаць беларускую мову і літаратуру. Тут ты знойдзеш звесткі па ўсіх раздзелах беларускага мовазнаўства, раскрыеш бязмежны свет нашай нацыянальнай літаратуры і фальклору. Шмат увагі ў нашым блогу мы надаём замацаванню практычных навыкаў. Таму розныя заданні алімпіяднага ўзроўню, тэсты і трэнажоры дапамогуць табе павысіць узровень практычнага валодання моўным і літаратурным матэрыялам. Мы верым, што рэгулярна працуючы кожны дзень па 45-90 хвілін з матэрыялам нашага блога, ты паспяхова падрыхтуеш сябе да экзаменаў, алімпіяды і цэнтралізаванага тэсціравання.

 Плёну табе ў працы!!!