Варыянт 1. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба ставіць коску:
1)
Хутка сонца аблашчыць раку_ і росную траву, і беласнежную
чаромху над вадой.
2)
Па люстранай паверхні возера чэрцяць кругі стракатыя_ свойскія
качкі.
3)
Хваляцца не травою_ а сенам.
4)
Паэтам сваёй справы павінен быць інжынер і каваль,
матэматык і гісторык, географ_ ды філолаг.
5)
Восень – ключніца ідзе ціхаю_ і мяккаю хадою.
Варыянт 2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць коску:
1)
Шырокую_ палявую раўніну перасякала вузенькая рачулка.
2)
Вышытыя ручнікі захоўваюць цяпло матуліных рук_ і
прыгажосць яе думак, і ўзвышанасць яе пачуццяў.
3)
Хата красна не вугламі_ а пірагамі.
4)
Мы ў захапленні ад музеяў і цэркваў Санкт-Пецярбурга, яго
помнікаў архітэктуры і тэатраў, ад сардэчнасці_ ды гасціннасці яго жыхароў.
5)
Навальніца лютавала ўсю ноч_ і аціхла толькі пад раніцу.
Варыянт 3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Стары_ яловы лес акружаў невялікую вёсачку.
2)
Алеямі зялёнымі_ і паркамі, і скверамі ўпрыгожаны наш
горад.
3)
Сэрца маё напоўнена любасцю да жытняга палетка і
сцежачкі, да сонца і жаўранка, да сіняга неба_ ды аблачынак.
4)
Уздоўж ракі імклівым віхрам пракацілася рэха_ і
адазвалася недзе далёка ў лесе.
5)
Аб пісьменніцкай працы мяркуюць не па колькасці_ а па
вартасці.
Варыянт 4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Зімой можа быць усё: яркае сонейка і цёмныя хмары, мароз
і адліга, дождж_ ды снег.
2)
Вецер ірваў з маладзенькай_ прыдарожнай грушы пачарнелае
лісце.
3)
Мары_ і жаданні, і памкненні, паверце, спраўджваюцца.
4)
Пакуль душа чужы боль успрымае, не абязбольваць буду_ а
гаіць.
5)
Кастрычнік зямлю балоціць_ і лясы залоціць.
Варыянт 5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Словам можна нашкодзіць і дапамагчы, засмуціць і
ўзрадаваць, расчараваць_ ды абнадзеіць.
2)
Вуліца прыбралася ў кучаравую зелень летуценных ліп_ і
клёнаў.
3)
За лесам схавалася чырвонае_вячэрняе сонца.
4)
Людзі, бачыў я зноў зарніцы – быць заліўному_ але
жыватворнаму дажджу.
5)
Помню родны бор_ і чмяліныя гнёзды на ўзлеску, і
світальныя песні драздоў.
Варыянт 6. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Белыя азёры – адзін з самых вядомых_ і прыгожах куточкаў
Брэстчыны.
2)
У студзеньскім срэбры_ і ў барвах восені, і ў чэрвеньскай
квецені наш горад аднолькава прыгожы.
3)
Сумна цягнуў сваю песню пра блізкую зіму халодны_
паўночны вецер.
4)
Сонца свяціла ярка_ але не грэла.
5)
Пісьменнікі імкнуцца, каб мова іх твораў была дакладная і
жывая, пявучая і вобразная, чыстая_ ды праўдзівая.
Варыянт 7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Колькі ж у вачах немаўляці чысціні_ і святла, і лагоды!
2)
Вярнуць бы дзяцінства_ і школьныя дзянькі.
3)
Восень многа забірае ад прыроды_ але многае дае ўзамен.
4)
У холад і ў спёку, удзень і ўночы, летам_ ды зімой ён
заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край.
5)
Дрыжыць над Прыпяццю лёгкая_ ранішняя смуга.
Варыянт 8. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Гарачая_ летняя пара пачынаецца з сенавання.
2)
З калодзежа возьмеш гаючай вадзіцы глыток – адчуеш сябе
маладым_ і шчаслівым, і дужым.
3)
Няхай у кожным нашым акенцы будзе шчасце_ і сонца.
4)
Не абед дарагі_ а прывет.
5)
Ляжыць мой край на Дзвіне і на Дняпры, на Бугу і на
Нёмане, на Прыпяці_ ды на Бярэзіне.
Варыянт 9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Народнае разуменне працы_ і гаспадарлівасці
адлюстравалася ў трапных выслоўях.
2)
Белай коўдрай улёгся снег на палеткі і на лугі, на рэкі і
на азёры, на голле дрэў_ ды на парканы.
3)
Санаторый стаяў каля самага берага прыгожай_ але грознай
ракі.
4)
На дварэ мяне адразу ахапіла шэрая_ восеньская
няўтульнасць.
5)
Маладой настаўніцы падабалася школа_ і ўважлівыя калегі,
і старанныя вучні.
Варыянт 10. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Вязе не конь_ а добрая дарога.
2)
Мая малодшая сястра тварам_ і паставаю, і характарам
удалася ў маці.
3)
У нашым універсітэце ёсць цікавы_ батанічны сад.
4)
Свята Новага года заўсёды звязана ў людзей з радасцю_ і
надзеяй на новае шчасце.
5)
Вецер прыносіць у пакой пах чаромхі і бэзу, яблынь і
груш, сліў_ ды вішань.
Тэст 2016
Варыянт 1.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць коску:
1)
Песня жаваранка саткана з пераліву срэбных рэк, з
булькання ручайкоў, з шолаху красак_ ды з шэпту бароў.
2)
Нарачанскае_ сіняе лета пахам сосен плыве над вадой.
3)
Круглы год з нашага стала не сыходзіць не толькі хлеб_
але і бульба.
4)
Шматлікія назвы беларускіх паселішчаў сведчаць пра
асноўны занятак іх жыхароў: Бондары_ і Ганчары, і Смольня, і Млынок, і Кавалі,
і Агароднікі.
5)
Ні каласкоў_ ні васількоў у гультая не знойдзеш на
палетку.
Варыянт 2. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба ставіць коску:
1)
За густой заслонай дажджу не было відаць ні стромкіх
сосен_ ні гонкіх дубоў.
2)
Пэўна, у дзіўных клавішах раяля ёсць валынкі, скрыпкі_ ды
кантрабас.
3)
Калібры – гэта не толькі самая прыгожая_ але і самая
маленькая птушка на Зямлі..
4)
Жывёльны свет акіяна і яго прыбярэжнай часткі вельмі
разнастайны: сінія кіты_ і дэльфіны, і кітовыя акулы, і марскія сланы, і маржы,
і пінгвіны.
5)
Люблю паляжаць я часінаю летняй на ціхім_ пясчаным беразе
Прыпяці.
Варыянт 3. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Найбольш вядомымі пушчамі ў Беларусі з’яўляюцца
Белавежская, Налібоцкая_ да Ліпічанская.
2)
Каханне не мае ні мяжы_ ні ўзросту.
3)
Бульба выкарыстоўваецца не толькі ў харчаванні_ але і ў
прамысловасці.
4)
Пасля спорнага дожджыку каромыслам перакінулася праз раку
яркая_ майская вясёлка.
5)
Усюды іграў вольны вецер-скрыпач: на голлейку клёнаў_ і
асін, і сосен.
Варыянт 4. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Усё зіхацела і пералівалася ў сонечных промнях: возера_ і
росны луг, і лебедзь белакрылы.
2)
У гонар нацыянальных паркаў, запаведнікаў_ ды заказнікаў
выдадзена каля двух дзясяткаў манет.
3)
Ні тэлевізар_ ні інтэрнэт мне не заменяць кніг.
4)
Залацістая_ ранняя восень сыпала лісты поўнай жменяй.
5)
У маім палісадніку растуць не толькі садовыя_ але і
лясныя кветкі.
Варыянт 5. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Я не зусім згодны з тым, хто лічыць, што ў вады няма ні
колеру_ ні паху, бо ёсць жа вада крынічная, у якой празрысты колер, гаючы пах і
мяккі смак.
2)
Першая друкаваная кніга Францыска Скарыны азначае не
толькі пачатак кнігадрукавання_ але і час з’яўлення новага віду беларускага
мастацтва – кніжнай ксілаграфіі.
3)
У высокім_ жнівеньскім небе адна за адной павольна плылі
пеністыя хмаркі.
4)
Усё прачыналася пад курлыканне жураўлінага выраю:
узгоркі_ і гоні, і сенажаці.
5)
На берагах вадасховішчаў Заслаўскае, Крыніца_ ды Дразды
размешчана зона адпачынку “Мінскае мора”.
Варыянт 6. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
На берагах нашых вадаёмаў жывуць бабры, андатры_ ды выдры.
2)
Словы пазычаюць паэты ў самой прыроды: у лясоў-шаптуноў_
і ў птушак-пяюх, і ў шапатлівых дажджоў.
3)
Ні летам_ ні зімой не адпачываюць вялікія рэкі.
4)
Музычныя інструменты вырабляюць не толькі з дрэва_ але і
з гліны.
5)
Утульная_ бярозавая алея вывела мяне да царства бэзу.
Варыянт 7. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Не сніліся мядзведзю ні мяцеліцы сляпыя_ ні сумёты
снегавыя, сніліся яму маліны і мядовы гул пчаліны.
2)
Сёння асаблівую ўвагу мастакі-скульптары праяўляюць да
дрэва, якое дазваляе ім захаваць не толькі цеплыню_ але і псіхалагічны настрой
вобразаў.
3)
Усё сярод ночы глухой асвяціла зыркая маланка: вёску_ і
поле, і стары бор.
4)
У Тыбецкім нагор’і зімой можна ўбачыць высокія_ ледзяныя
слупы, унутры якіх б’ецца кіпячая вада..
5)
Ідзе вясна ў шумлівых водах_ ды разлівае ўсюды мяккі
водар.
Варыянт 8. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Ноч-цыганка ціха падкралася, павесіла на вокнах фіранкі_
ды пажадала ўсім салодкага сну.
2)
Усякая праца патрабуе ўмення, а яно з высокага_ сіняга
неба не падае.
3)
Не відаць у вераснёўскіх садах ні берасцянкі_ ні чыжыка.
4)
Не толькі лясамі_ але і шматлікімі азёрамі славіцца мой
край..
5)
У калядныя дзянькі ўсё спрыяла святочнаму настрою:
бадзёры марозік_ і яснае сонейка, і бялюткі снег..
Варыянт 9. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Усё нас цешыць і кранае ў родным краі: валошка_ і
матылёк, і жытні каласок.
2)
Улетку ратуе ад спёкі не толькі хлебны квас_ але і
халаднік.
3)
Сучасная_ гарадская скульптура не прэтэндуе на
манументальнасць і ўсё больш індывідуалізуецца..
4)
Турбазу “Высокі бераг”, аздараўленчыя лагеры_ ды
Коласаўскі мемарыяльны заказнік уключае ў сябе зона адпачынку “Стоўбцы”..
5)
Смутку не знае ніколі вясна маладая ні ў лесе_ ні ў полі.
Варыянт 10. Адзначце сказы, у
якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
1)
Настаўнікі былі ва ўсіх: у Скарыны_ і ў Гарыбальдзі, і ў
Савіцкага, і ў Гагарына.
2)
Дзіўная_ майская ноч паволі плыла над зямлёю.
3)
У гісторыі кожнага народа ёсць імёны, якія складаюць яму
вялікі гонар_ ды славу.
4)
Ні пах чаромхі_ні духмянасць бэзу мне не заменяць
язмінавага водару.
5)
У фальклорным ансамблі “Дударыкі” вучаць не толькі іграць
на народных інструментах_ але і спяваць народныя песні.
Комментариев нет:
Отправить комментарий