Літары ё, е, ю, я
Галосныя літары е, ё, ю, я называюць ётаванымі, таму што яны ў пэўных становішчах
могуць абазначаць спалучэнне зычнага [й'] з адпаведным галосным.
|
Пазіцыя ў слове
|
Гукавое
значэнне
|
Прыклады
|
|
У
абсалютным
пачатку
слова
|
[й'э]
[й'о]
[й'у]
[й'а]
|
Елка [й'элка], ехаць [й'эхац’];
ёмкі,
[й'омк’і], ёсць [й'ос’ц’];
юшка [й'ушка],
юнга [й'унга];
ясны [й'асны],
якар [й'акар]
|
|
Пасля
галоснага
гука
|
[й'э]
[й'о]
[й'у]
[й'а]
|
Паехаць
[пай'эхац’],
Лоеў [лой'эў]; раён [рай'он], кіёск [к’ій'оск];
чытаю
[чытай'у], маючы [май'учы];
маяк [май'ак],
сеяць [с’эй'ац’]
|
|
Пры раздзельным
вымаўленні
з папярэднім зычным*
|
[й'э]
[й'о]
[й'у]
[й'а]
|
Шчаўе
[шчаўй'э], парцьеры [парц’й'эры];
аб’ём
[абй'ом], мільён [м’іл’й'он];
лью [л’й'у],
з любоўю [з’л’убоўй'у];
сям’я
[с’амй'а], мільярд [м’іл’й'арт]
|
|
Пасля мяккага
зычнага гука**
|
[э]
[о]
[у]
[а]
|
Белы
[б’элы], кветка [кв’этка];
мёд
[м’от], вясёлы [в’ас’олы];
цюльпан
[ц’ул’пан], салют [сал’ут];
пляма
[пл’ама], сябар [с’абар]
|
*У
ГЭТЫХ ВЫПАДКАХ ПАСЛЯ ЗЫЧНАГА ПІШАЦЦА РАЗДЗЯЛЯЛЬНЫ МЯККІ ЗНАК АБО АПОСТРАФ. Выключэнне: зычны ў.
**ЛІТАРЫ Е, Ё, Ю, Я, І ПАКАЗВАЮЦЬ НА МЯККАСЦЬ ПАПЯРЭДНЯГА ГУКА.
Літара і
Галосны гук [і] можа
абазначаць спалучэнне зычнага [й'] з [і]
|
Пазіцыя ў слове
|
Гукавое значэнне
|
Прыклады
|
|
У абсалютным пачатку слова пад націскам*
|
[й'і]
|
Іскра [й'іскра], іней [й'ін’эй'], іншы [й'іншы]
|
|
Пасля галоснага
|
[й'і]//[й']
|
Заіскрыцца [зай'іскрыцца], прайграць [прай'грац’], пай'сці
да Івана [пай'с’ц’і даˆй'івана]
|
|
Пры раздзельным вымаўленні з папярэднім зычным
|
[й'і]
|
Аб’інець [абй'ін’эц’], салаўі [салаўй'і], ільіч [іл’й'іч]
|
|
Пасля мяккага зычнага гука
|
[і]
|
Ліпень [л’іп’эн’], жніво [жн’іво], Пінск [п’інск]
|
|
Пасля цвёрдага зычнага гука**
|
[ы]
|
Абыграць [абыграц’], падысці [падыс’ц’і], брат і сястра
[братˆыˆс’астра]
|
*Гэта правіла не
распаўсюджваецца на іншамоўныя словы: імпарт,
імпульс, Індыя, індэкс, ібіс, ідал і пад.
**Пасля г, к,
х захоўваецца і: снег і дождж [с’н’эхˆіˆдошч],
парк і бульвар [паркˆіˆбул’вар], мох і журавіны [мохˆіˆжурав’іны].
Комментариев нет:
Отправить комментарий