Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам


Умова пастаноўкі працяжніка

Прыклады
Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне 
Птушкі – вялікія сябры.
Дзейнік і выказнік (або адзін з іх) выражаны лічэбнікам ці колькасна-іменным спалучэннем
Дваццаць першага сакавіка – пачатак вясновага раўнадзенства.
Дзейнік і выказнік (або адзін з іх) выражаны інфінітывам
Хадзіць у грыбы – мой любімы від адпачынку; Гурбы – не ўзабрацца.
Паміж дзейнікам і выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць
Свая зямля – вось што аснова; Любіць свой край – значыць ведаць яго.
Выказнік выражаны фразеалагізмам з ацэначным значэннем
Надвор'е – хоць з хаты не вылазь; Цяпер хлопец – стрэляны верабей!; Поле – вокам не абняць.
Выказнік выражаны назоўнікам , а дзейнік з'яўляецца састаўным
Быць настаўнікам – адказная праца.
Дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік – усечаным дзеясловам
Заяц – шусь у кусты; Шчупак – бултых у ваду.

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца, калі


Прыклады
Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў форме назоўнага склону, але:
*выказнік стаіць перад дзейнікам (адваротны парадак слоў);
*перад выказнікам ёсць адмоўе;
*перад выказнікам ёсць параўнальныя словы як, быццам, нібы, што;

*перад выказнікам ёсць не дапасаваны да яго член сказа, пабочнае слова, часціца


Нядобрае пачуццё зайздрасць;
Горкі палын жыццё на чужбіне.
Душа не параная рэпа, жывым агнём гарыць яна; Старасць не радасць.
Сасновы бор як вечавы сабор;
Яго рукі бы стальныя;
 Кнігі, як вядома, настаўнікі жыцця;
Мой брат таксама інжынер.
Адзін з галоўных членаў сказа выражаны займеннікам
Яны абітурыенты; Мы з ім аднакласнікі.
Дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік – прыметнікам

Вада ў рацэ сцюдзёная; Лета спякотнае, сухое.

Комментариев нет:

Отправить комментарий