Урокі Уладзіміра Куліковіча па літаратуры

Заданне 1. Запоўніце табліцу.
Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за кожную правільна запоўненую клетку)

Назва твора
Жанр
Аўтар (прозвішча ці псеўданім)
“С.Палуяну”


“Малады дубок”


“Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею”


“Чорная быль”


“Птушкі і гнёзды”



Заданне 2. Запоўніце табліцу.
Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за кожную правільна запоўненую клетку)

Назва твора
Жанр
Аўтар (прозвішча ці псеўданім)
“Насцечка”


“Роднае карэнне”


“Ave Maria”


“Калі ў краме ёсць нястача…”


“Чазенія”



Заданне 3. Запоўніце табліцу.
Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за кожную правільна запоўненую клетку)

Назва твора
Жанр
Аўтар (прозвішча ці
псеўданім)
“Родныя вобразы”


“Страцім-лебедзь”


“Мая вера”


“Дуб-дзядуля”


“Кепска будзе”



Заданне 4. Пісьмова адкажыце на наступныя пытанні:
Максімальная колькасць балаў – 4 балы

1.     Прозвішчы якіх беларускіх пісьменнікаў адрозніваюцца пачатковымі літарамі?
2.     Сваяком якога беларускага пісьменніка, перакладчыка і мастака быў французскі паэт Гіём Апалінэр?
3.     Які паэт і драматург пачатку ХХ стагоддзя падпісваў свае творы псеўданімамі Марка Бяздольны, Янук з-пад Мінска, Здарэнец?
4.     Пра якога паэта гавораць: “Пясняр чыстай красы”, “госць з высокага неба”?


Заданне 5. Запішыце: 1) якому паэту прысвяціў свой верш Васіль Жуковіч; 2) тэрмін, якім прынята называць такія вершы ў літаратуразнаўстве. Якім пісьменнікам прысвяцілі свае вершы: 3) Яўгенія Янішчыц; 4) Янка Купала?
Максімальная колькасць балаў – 4

САНЦАДАЙНЫ

Я дзіўлюся: колькі фарбаў,
Колькі думак запаветных
У паэта, колькі скарбаў,
Богам дадзеных, адметных!

Колькі ні мінае летаў,
От жа не зліняла слова;
Люба так чытаць паэта,
А таму што творца гэты –
Санцадайны, адмысловы.
Васіль Жуковіч
* * *
Грамамі агарошан,
Жывучы праз вякі –
Зноў маладзее Крошын
І звоняць жаўрукі.

Турботная нагода –
Каваць і выпраўляць.
Паэт – каваль народа,
Інакш нашто каваць!
Яўгенія Янішчыц
* * *
Нябожчык …
Ня сьцерпіў такой нашай мукі, –
Падслухаўшы сэрца, бярэ ён
Дуду беларускую ў рукі.

І песьню за песьняй парадкам
Пусьціў, як жывую крыніцу:
Пасыпалісь, проста, як зь неба,
“Дажынкі”, “Гапон”, “Вечарніцы”.
Янка Купала

Заданне 6. Пісьмова адкажыце на наступныя пытанні:

         1) Пра якога пісьменніка пісаў Уладзімір Караткевіч у лісце да Янкі Брыля ў 1964 г.? (1 бал)

         “Дзівосны пісьменнік, стыліст, Беларусь пяшчотна любіць, дыялогі – па-беларуску, стыль, побыт, фантазія, народны характар – усе чыста беларускія... А гэта проста беларускі Гогаль ... І такі тыповы, рамантычны беларускі гафманізм! І такая фантазія!”

         2) Як называецца прыём, выкарыстаны Піменам Панчанкам у вершы “Паэзія”? Запішыце цалкам вобразнае выказванне Гейнэ. (2 балы)

Кажуць, непатрэбшчына –
Рыфмы нават геніяў.
А што рабіць з трэшчынай?
Помніце? Гейнэ.



Комментариев нет:

Отправить комментарий