Спражэнне дзеясловаў

Спражэнне – змяненне дзеясловаў абвеснага ладу цяперашняга або будучага часу па асобах і ліках. Асоба паказвае, хто з’яўляецца ўтваральнікам дзеяння.
Спражэнне дзеясловаў

1-е спражэнне

Лік
Асоба
Прыклады
браць
везці
хварэць
магчы
Адзіночны
1
бяру
вязу
хварэю
магу
2
бярэш
вязеш
хварэеш
можаш
3
бярэ
вязе
хварэе
можа
Множны
1
бяром
вязём
хварэем
можам
2
бераце
везяце
хварэеце
можаце
3
бяруць
вязуць
хварэюць
могуць

2-е спражэнне

Лік
Асоба
Прыклады
вазіць
гаварыць
ляцець
гарэць
Адзіночны
1
важу
гавару
лячу
гару
2
возіш
гаворыш
ляціш
гарыш
3
возіць
гаворыць
ляціць
гарыць
Множны
1
возім
гаворым
ляцім
гарым
2
возіце
гаворыце
леціце
гарыце
3
возяць
гавораць
ляцяць
гараць
           
Вызначыць спражэнне можна двума спосабамі:
1) па канчатках трэцяй асобы множнага ліку (для дзеясловаў з націскнымі канчаткамі);
2)  па інфінітыве.
Да ІІ спражэння належаць дзеясловы:
-         формы інфінітыва якіх заканчваюцца на –ыць/іць (хадзіць, гаварыць, марозіць), акрамя аднаскладовых дзеясловаў і вытворных ад іх (мыць, вымыць, шыць, пашыць, выць, завыць), якія змяняюцца па ўзоры І спражэння;
-         формы інфінітыва якіх заканчваюцца на –эць/ець, калі не ўзнаўляюцца ў форме 1-й асобы адзіночнага ліку (ляцець, кіпець, гарэць). Параўнайце: гарэць – я гару; хварэць – я хварэю. Выключэнне: хацець (змяняецца, як дзеяслоў І спражэння: хачу, хочаш, хоча, хочам, хочаце, хочуць);

-         гнаць, спаць, стаяць, баяцца, ненавідзець, цярпець, залежаць, належаць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий