Аднародныя і неаднародныя азначэнні



Прыметы аднароднасці
Прыклады
Абазначэнне вызначальных аднатыпных уласцівасцей розных прадметаў, з’яў (напрыклад, колер)
Горад зіхацеў белымі, жоўтымі, чырванаватымі агнямі.
Абазначэнне блізкіх, падобных уласцівасцей (сінанімічнасць дапасаваных азначэнняў; нярэдка кожнае наступнае азначэнне ўзмацняе названую прыкмету)
Шырокі, бяскрайні, неабсяжны прастор адкрыўся перад намі.
Ужыванне ў радзе азначэнняў мастацкіх азначэнняў (эпітэтаў)
Свечкі разлівалі мяккае, спакойнае святло.
Размяшчэнне пасля азначаемага слова
Чуўся цяжкі крок зімы, доўгай, марозлівай.
Знаходжанне ў адным радзе адзіночных азначэнняў і азначэнняў, выражаных прыметнікавым або дзеепрыметнікавым зваротам.
На доўгай, абсаджанай старымі таполямі вуліцы было ціха і бязлюдна.
Знаходжанне ў адным радзе дапасаваных і недапасаваных азначэнняў.
Чысты, з басовымі ноткамі голас нечакана загучаў у цішыні.
Прыметы неаднароднасці
Прыклады
Рознабаковая характарыстыка прадмета,з’явы
Пушыстыя рэдкія сняжынкі садзіліся на твар.
Першае азначэнне характарызуе спалучэнне, утворанае другім азначэннем і азначаемым назоўнікам (нярэдка адно з азначэнняў – якасны прыметнік,а другое – адносны)
Да парка прымыкаў вялікі пладовы сад.

Комментариев нет:

Отправить комментарий