Правапіс у, ў



у (складовае)


ў (нескладовае)

У пачатку сказа


Уздыму дух людзей, пабуджу іх ад сну, - славу, будучнасць я ім прарочу.


Пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў на месцы галоснага у і зычных в л

Напісала ўчора, зайшлі ў краму, Салаўёў, ваўкі

Пасля зычных або пасля знакаў прыпынку


Людзі жыта носяць дзень у дзень, а драўляны млын паслухмяна мела. Прымружыла бровы, упартыя бровы.


Пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны
Беларуска-ўзбекскі, “Звязда ўзнагародзіла, па-ўдарнаму працаваць

У пачатку ўласных назваў і абрэвіятурах


За Уралам, Валерыя Уладзіміраўна; начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама
У сярэдзіне іншамоўных слоў пасля галосных, калі не ўтварае самастойнага склада

Лаўрэат, аўкцыён, аўдыторыя, дрэдноўт, накаўт, паўза

А) У запазычаных словах, якія заканчваюцца на ум,
 -ус і вытворных ад іх
Б) У канцы запазычаных слоў, дзе [у] ўтварае склад


В) Пад націскам, у выклічніках у, ух, уй

Прэзідыум, індывідуум, соус, страус, опіум, акварыум, вакуум

Фрау, ток-шоу, Ландау, ноу-хау, Алатау, Дахау, Каратау
Да урны, Брэсцкая унія, групоўка ультра, норма і узус, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць

У вершаванай мове для захавання рытму могуць дапускацца адступленні ад правіла напісання літар у і ў

Ў адным сяле (не важна - дзе) хадзіў баран у чарадзе.


Комментариев нет:

Отправить комментарий